Анлайн-сустрэча «Куды мы коцімся: закон аб прапагандзе»

24.07.2026 19:00 - 21:00 Zoom Бясплатнае

У пятніцу, 24 ліпеня, ініцыятыва «Прызматыка» запрашае на анлайн-сустрэчу пра тое, што адбываецца з квір-супольнасцю ў Беларусі, «Куды мы коцімся: закон аб прапагандзе». 



Беларусь стала яшчэ адной краінай у рэгіёне (следам за Расіяй, Казахстанам і Кыргызстанам), якая афіцыйна абараняецца ад «прапаганды» ЛГБТК+ і не толькі. 

Але цікавіць не столькі гэты рэгіянальны трэнд сам па сабе, колькі тое, што ён значыць для беларускай квір-супольнасці, якая і так жыве ва ўмовах сталай нябачнасці і небяспекі. ⠀ 

 Што мяняецца для яе цяпер, калі «прапаганда» стала афіцыйным юрыдычным паняццем? 

 Дзе праходзіць мяжа паміж асцярожнасцю і самацэнзурай, якая і так даўно стала нашай другой натурай? 

 Ці засталася яшчэ прастора, у якой можна быць бачнымі — самім сабе, адно адному, блізкім людзям? 

 І куды, у рэшце рэшт, усё гэта коціцца — для тых, хто засталіся, і для тых, хто з’ехалі? ⠀ 

Вас чакае шчырае размова аб тым, што адбываецца, што мы адчуваем, і куды ўсё гэта коціцца. ⠀ 

У дыскусіі бяруць удзел:
⠀ 

Аліса Сармант
 — дырэктарка TG House 
Зміцер Лепрэтар
 — адвакат 
Мілана Лявіцкая
 — актывістка 
Наста Лойка
 — праваабаронца з каманды «Human Constanta» 

 На мерапрыемстве будзе прастора задаць пытанні і падзяліцца сваімі думкамі. ⠀ 

Мовы — беларуская і руская. 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ