Анлайн-сустрэча з Югасяй Калядой

23.05.2026 11:00 - 13:00 зум Бясплатнае
У суботу, 23 траўня, Беларускі кніжны клуб запрашае на анлайн-сустрэчу з пісьменніцай Югасяй Калядой.

У 2025 годзе яе раман «Перамена месцаў» трапіў у шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройця.

Сюжэт такі: Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць з Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзве пасажыркі — Альбіна і Маня.

Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі месцамі, але і целамі.

Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму.

І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыцьцю?

То далучайцеся пазнаёміцца з аўтаркай і задаць ёй пытанні.

Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы.

Дата і час:  23 траўня ў 11.00 (час EST, гэта 9.00 па MST і 8.00 па PST)




Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ