Прэзентацыя кнігі Марыі Гулінай "Летела белая птица" ў Н'ю-Ёрку

28.12.2025 19:00 - 20:00 Kvartira Books (731 Washington Avenuе) Бясплатна

У нядзелю, 28 снежня, у кнігарні "Kvartira Books" адбудзецца прэзентацыя кнігі Марыі Гулінай "Летела белая птица".


Падарожжы, пераезды, эміграцыі: як выбудоўваць усвядомленыя адносіны з тым месцам, дзе ты знаходзішся?

Абмяркуюць аўтарка Марыя Гуліна і пісьменніца Таццяна Заміроўская.

Адправіцца матросам на ветразны карабель. Будаваць экасцежкі на Байкале. Складаць уласны магічны атлас малюсенькіх чэшскіх гарадоў. Шукаць сямейную гісторыю на Камчатцы. Даследаваць гарады праз любімыя кнігі і музыку: у Новы Арлеан з Луі Армстрангам, у Капенгаген з Пітэрам Хёгам. Ад Венецыі да Сан-Францыска, ад Оксфарда да Новага Арлеана - зборнік апавяданняў аб важнасці асэнсаваных адносін з тым месцам, дзе ты знаходзішся, - год ці дзень.

Пра ўсё гэта ды яшчэ іншае - у кнізе.

Марыя Гуліна - журналістка, рэдактарка анлайн-часопіса пра вандроўкі 34travel. Скончыла магістратуру “Медыя і культурныя даследаванні” ў Ланкастэрскім універсітэце і з таго часу працуе спецыялісткай па камунікацыях у фотагалерэі ў Ліверпулі.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Дамінікай Кавалёнак у Гродне

23.12.2025 (15:00 - 16:00) Навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ