Апошняя аўтарская экскурсія па фотавыставе Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве

20.01.2024 13:00 - 15:00 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае
 

У суботу, 20 студзеня, у Старамейскім доме культуры — закрыццё выставы фотадуэта Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне».




 Дата: 20 студзеня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2, Варшава 


У 13:00 адбудзецца экскурсія па выставе з удзелам куратаркі Каі Вербаноўскай і аўтараў Юліі Лейдзік і Яўгена Канаплёва. 

Яны раскажуць аб працы над праектам, працэсе стварэння выставы і аб тым, што ўяўляе сабой паўсядзённае жыццё большасці ўкраінскіх сем’яў, падзеленых вайной.

 Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў, пара беларускіх фатографаў, якія эмігравалі з Мінска ў Варшаву праз тры дні пасля пачатку вайны ва Украіне, з 2022 года працавалі над праектам «Тата ў тэлефоне», здымаючы партрэты ўкраінскіх сем’яў у іх польскіх дамах. 

Класічныя партрэты маюць адзін трывожны элемент — бацька ў іх прысутнічае выключна на экране смартфона.


«Тата ў тэлефоне» — гэта гісторыя пра вайну з гледзішча сем’яў, якія — падзеленыя ёю — жывуць гібрыдна.




Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Лекцыя «Вялікдзень у беларускай традыцыі» ў Беластоку

22.03.2026 (19:30 - 21:00) сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ