Лекцыя «Вялікдзень у беларускай традыцыі» ў Беластоку

22.03.2026 19:30 - 21:00 сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24) 70 PLN
У нядзелю, 22 сакавіка, у Беластоку адбудзецца лекцыя этнамузыкалагіні і спявачкі Вольгі Барышнікавай «Вялікдзень у беларускай традыцыі».

Пагавораць пра тое:

  • як выглядаў святочны абход двароў,

  • хто ўваходзіў у склад гурту валачобнікаў,

  • якой была спецыфіка святкавання Вялікадня ў поліканфесійных вёсках: калі ў каталікоў ужо свята, а ў праваслаўных — пост.

Апроч таго пачуеце спецыяльныя песні, якія выконваліся гуртом валачобнікаў падчас абходу двароў, пазнаёміцеся з асаблівасцямі кожнага з пяці асноўных валачобных напеваў і даведаецеся пра этнамузычныя адметнасці велікодных песень на Беласточчыне.

Квіткі коштам 70 злотых бярыце па спасылцы. Ёсць ільготныя квіткі і іншыя опцыі. На ўваходзе будзе 90 злотых.



Вам можа быць цікава

Дзень паэзіі з Мацеем Бурачком у Мінску

21.03.2026 (14:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Традыцыйныя танцы ў Мінску

22.03.2026 (18:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

31.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ