Археалагічная фотавыстава Уладзіміра Парфянка

07.09.2018 12:00 - 18:00 прастора Кніжная шафа (пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Бясплатнае

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» у рамках фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску — 2018» пакажа наведвальнікам выстаўку фотапрац Уладзіміра Парфянка.

Выстава пройдзе з 7 верасня па 6 кастрычніка.

“У год трыццацігоддзя гістарычнай па сваёй важнасці фотавыставы «Пачатак» у мінскім Доме кіно (цяпер – Чырвоны касцёл) мела б сэнс зарганізаваць вялікую рэтраспектыўную выставу новай беларускай фатаграфіі, аснову якой заклалі ў 1980-я маладыя аўтары з нефармальных фатаграфічных групаў і аб’яднанняў. Але гэткі праект патрабуе даволі шмат сур’ёзных інтэлектуальных і матэрыяльных высілкаў, да якіх наша фатаграфічная супольнасць пакуль не гатова. Таму ідэя персанальнай археалагічнай працы мне падалася цалкам рэальнай і здзяйсняльнай. І калі юбілей з моманту адкрыцця «Пачатку» нам не ўдаецца адсвяткаваць на ўсе сто, то нагода пра яго не забыць усё ж ёсць!

Гэтая невялікая і шмат у чым эклектычная выстава вінтажных фотапрац майго аўтарства з праектаў Persona non grata і Lucida momenta дасць гледачу магчымасць акунуцца ў разнастайнасць тэм, якія хвалявалі аўтараў таго часу. Вы адчуеце «перабудоўную» эстэтыку фатаграфіі 80–90-х гадоў мінулага стагоддзя і, магчыма, задумаецеся пра віражы творчых лёсаў аўтараў, якія пратоптвалі свае звілістыя сцежкі да вяршыняў прызнання беларускай фатаграфіі ў свеце.”
Уладзімір Парфянок.

Чакаем вас па адрасе: пр-т. Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234 48 64, +375 29 645 20 55
shafaminsk@gmail.com.

Кантактная асоба: Настасся Дудкова, +375 29 637 09 53.

Час працы выставы: пн.-пт 12.00 – 18.00, cуб. 12.00 – 18.00, нядз. – выхадны.

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Кацярыны Сумаравай «Месца моцы» ў Віцебску

18.02.2026 17:00 - 22.03.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Цімафей Яравікоў у Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ