«Арт Сядзіба» і Сяржук Доўгушаў прадстаўляюць «Калядныя ялінкі»

26.12.2017 - 27.12.2017 12:00 - 12:00 «Корпус» (пр-т. Машэрава, 9) 15 рублёў

26 і 27 снежня адбудзецца «Калядная ялінка» — музычная беларускамоўная праграма, якая стане выдатным падарунакам для вашых дзетак.

26 снежня — для маленькіх гледачоў і іх бацькоў тэатр «Варгін» падрыхтаваў незвычайны інтэрактыўны спектакль, складзены па матывах старадаўніх традыцыйна-беларускіх батлеечных сюжэтаў, з выкарыстаннем танцаў ды гульняў, і канешне ж, жывой традыцыйнай музыкі.
27 снежня — казачная праграма для дзяцей «Прыехала Каляда!» з Сержуком Доўгушавым. Каза, музыкі-калядоўшчыкі з гурта Vuraj, гульні і казкі ад Лырысы Рыжковай (гурт «Калыханка»). Святочныя песні, навагоднія карагоды, мноства цудаў і сюрпрызаў!

Збор гасцей: 12:00.
Працягласць мерапрыемства — 60 хвілін.

Кошт:
Для дзетак — 15 рублёў (за другога дзіцяці 10 рублёў);
Для дарослых — 5 рублёў;
У кошт уваходзіць падарунак для дзетак.
Месца: «Корпус» (пр-т. Машэрава, 9) .

Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях! На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных касцюмаў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы».

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (25) 996-93-76.


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-клас "Магія каляднага парфума" ў Мінску

17.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ