Арт-Ветка: краязнаўчая сустрэча ды ўтульнае чаяванне ў Ветцы

13.08.2023 12:00 - 14:00 Веткаўскі музей (Красная плошча, 5) Бясплатнае

У нядзелю, 13 жніўня, Веткаўскі музей — той, што ў Ветцы, — запрашае на ўжо традыцыйную сустрэчу ў межах «ART-Веткі».



 Дата: 13 жніўня

Час: 12.00

Месца: Веткаўскі музей, Красная плошча, 5, Ветка, Гомельская вобл. 


Гэтым разам клічуць паразмаўляць пра веткаўскую Красную плошчу і яе таямніцы.

 Вас чакае ўтульная размова за кубачкам гарбаты з самавара і цікавая экскурсія. 

Даведаецеся, як у Ветцы з’явілася свая Красная плошча, хто датычны да яе з’яўлення, якія тут былі цікавыя архітэктурныя аб’екты, ужо зніклыя, і што ж захавалася з тых далёкіх часоў. 

Паразмаўляюць пра старыя назвы вуліц і параўнаюць з цяперашнімі. 


Уваход вольны. Толькі запішыцеся па нумары +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ