Artist-talk з мастакамі Андрэем Дубініным і Паўлам Кандрусевічам

14.01.2022 18:30 - 18:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) Бясплатнае

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтва запрашае «Традыцыі Рэнесансу ў сучасным жывапісе» ў рамках праекту «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу». Спікерамі выступяць удзельнікі выставы —мастакі Андрэй Дубінін і Павел Кандрусевіч. Мадэратар дыскусіі — куратарка Дзіна Даніловіч.



Дата: 14 студзеня

Час: 18.30

Месца: Незалежнасці, 47, Мінск

У чым значнасць культурнай спадчыны Рэнесансу для сучаснага чалавека? Наколькі асноватворныя прынцыпы эпохі Рэнесансу — гуманізм і антрапацэнтрызм — актуальныя для сучаснага мастацтва? Якія формы можа прымаць сучаснае рэлігійнае мастацтва, балансуючы паміж догмай і пошукам новай мовы і сэнсаў? Чаму хрысціянскія сюжэты цікавыя сучасным аўтарам?

Выбар спікераў не выпадковы: Андрэй Дубінін працаваў мастаком-рэстаўратарам у Спаса-Праабражэнскай царкве XII ст. Еўфрасіннеўскага манастыра ў г. Полацку, у касцёле Св. Станіслава XVII ст. у г. Магілёве, у Свята-Петрапаўлаўскім саборы XVII ст. у г.Мінску; быў запрошаны распісваць адноўлены пасля землятрусу храм у Кава дэі Тырэні (Італія), адначасова выконваючы маштабную серыю з 12 карцін, прысвечаную бацькам-заснавальнікам аднаго з найстарэйшых і найважнейшых абацтваў — Бадыя ды Кава. Мастак увесь час звяртаецца ў сваёй творчасці да хрысціянскіх тэмаў.

Павел Кандрусевіч ствараў роспісы і карціны для касцёлаў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзій, а ў сваіх жывапісных працах працягвае рэнесансныя традыцыі.

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Віталя Ціхамірава «Homo Verus» у Мінску

25.04.2025 18:00 - 17.05.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Ноч музеяў у Гродне

17.05.2025 (18:00 - 23:00) Стары і Новы Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ