Фэст "Багач" у Вязынцы

29.09.2019 12:00 - 17:00 в. Вязынка (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) ад 2 рублёў

29 верасня 2019 г. у в. Вязынка Маладзечанскага раёна пройдзе восеньскі фэст “Багач”, які ладзяць Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага пасля лета запальвання хатняга вагню – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам.

ПРАГРАМА СВЯТА

12.30 - 17.00 – Дзейнічае кірмаш і кухня.
12.30 - 14.00 - Урачысты пачатак свята, традыцыйныя жніўныя і восеньскія спевы ад гуртоў "Калыханка", “Мярэжа”, “Горынь”, “Дайнава”, "Астроўна", “Гаманіна”, "Варган", ссыпанне зерня ў лубку і запальванне агульнай свячы.
14.00 - 15.00 - Майстар-клас "Экагабелен" (К. Лукашэнка і В. Сямашка), тарэц сцяны цэнтральнага будынка музея каля танцавальнай пляцоўкі.
14.00 - 15.30 - Майстар-класы “Выцінанка” (В. Семчанка), “Вянкі з лісця, упрыгожванні з ягад, вырабы з сена” (Д. Філіпчык), стол на кірмашы побач з танцавальнай пляцоўкай.
14.00 - 17.00 - Вечарынка народных танцаў ад клуба традыцыйнага танца "Сіта".
14.30 - 16.30 - Майстар-клас "Набіванка" (Н. Глушко), стол на кірмашы побач з танцавальнай пляцоўкай.
15.00 - 17.00 - Лекцыя З. Скварчэўскага "Вобраз Спарыша ў беларускай фальклорна-міфалагічнай традыцыі", на гары ў музейным будынку.

Кошт квіткоў: дарослыя - 4 руб., студэнты 3 руб., дзеці - 2 руб.

Кантакты: 8029 275 27 71 Ганна.

Сачыце за абвесткамі ў нашых суполках: Вконтакте , Facebook.com і да сустрэчы на свяце!


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Спектакль «Не магу маўчаць» у Вільні

05.04.2026 (19:00 - 21:00) Mroj-hall teatras (Gedimino pr. 28 (4 паверх))

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

08.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ