Багач у Азярцы

21.09.2025 15:00 - 16:00 музей народнай архітэктуры і побыту 13 рублёў



У нядзелю, 21 верасня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Багач





Багач — старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. 

Кожны дбайны гаспадар імкнуўся завяршыць уборку ўсіх сельскагаспадарчых культур з палёў і агародаў. Пасля гэтага пачыналася сяўба азімых, таму ў народзе казалі так: «Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку». 

Адзін з самых урачыстых і кульмінацыйных момантаў свята — абыход двароў, накіраваны на дастатак і дабрабыт усёй сельскай грамады. 

З кожнага двара гаспадары прыносілі па жменьцы зерня і напаўнялі ім агульную сявеньку — багач. Гэты «багач» увасабляў багацце і ўраджайнасць жыхароў усёй вёскі. 


 Вас чакае: 

  •  Расповед пра традыцыі свята «Багач»; 

  •  Урачысты абыход вёскі; 

  •  Майстар-клас па малацьбе і правейванні зерня; 

  •  Традыцыйныя спевы; 

  •  Народныя танцы і гульні;

Квіткі: для дарослых — 13 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў — 7 рублёў, дашкольнікам уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Арт-Беларусь: скрозь прастору і час» у Гродне

22.08.2025 18:00 - 21.09.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Ідрак Мірзалізадэ ў Рызе (18+)

26.09.2025 (21:00 - 22:30) kinoteātris K. Suns (Elizabetes iela 83/85)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ