Багач у Вязынцы

01.10.2016 13:00 - 17:00 Вязынка (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) Бясплатнае

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў ладзяць у Вязынцы свята Багач. Сёлета свята адбудзецца 1 кастрычніка, пачатак а 13 гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы просім усіх нашых гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты Рутвіца, Мярэжа, Горынь, Дайнава, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца Сіта. Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, дзейнічаць кухня і кірмаш.

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 11.33, прыбывае ў Вязынку ў 12.24. Назад з Вязынкі можна ехаць электрычкамі на 16.40, 17.40.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў – дарослыя – 2 руб., студэнты – 1,5 руб., дзеці – 1 руб.

Сачыце за абвесткамі і да сустрэчы на свяце!

Кантакты: 8029 275 27 71 Ганна, 8029 712 18 03 Святлана


Вам можа быць цікава

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

«Баль вяргіняў» у Залессі

22.08.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ