Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

13.12.2025 15:00 - 17:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24) Бясплатна

У суботу, 13 снежня ў Беластоку адбудуцца заняткі па беларускіх традыцыйных калядных спевах.


Вас чакае сустрэча з Вольгай Барышнікавай, даследчыцай-этнамузыкалагіняй, выкладчыцай традыцыйнага спеву, інструменталісткай, лаўрэаткай міжнародных конкурсаў.

Пад апекай Вольгі Барышнікавай будзеце вывучаць калядныя песні і ствараць сабе і адно аднаму святочны настрой.

Так крок за крокам складаюць наш невялікі калядны гурт, што ўжо ў студзені адправіцца калядаваць, куды б вы думалі? – у Цялушкі!

Вядома, удзел у калядаванні – справа выключна добраахвотная. Калі вам не хочацца ехаць, вы можаце проста прыходзіць на заняткі, каб паспяваць разам, даведацца штосьці новае і правесці вечар у добрай кампаніі.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Майстар-клас па пісанках у Мінску (12+)

12.03.2026 (18:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ