Belaroots i Вожык – беларускі хіп-хоп у Віцебску

26.03.2017 18:00 - 22:00 Torvald art-pub (вул. Талстога) Бясплатнае

26 сакавіка – вечар беларускага хіп-хапу ў “Торвальдзе”. Пачатак а 18:00.

Выступяць:
– праект BELAROOTS (Angst | Zeman | Kontra +прэзентацыя альбому “Аднакарэнныя” )
– рэпер ВОЖЫК

BELAROOTS – рэп-гурт, які заснавалі ў Менску Angst, Zeman i Kontra. На пачатку 2017 году выдалі дэбютны альбом “Аднакарэнныя”.

“BELAROOTS – спалучэнне трох творчых асобаў, аб’яднаных каранямі Радзімы, Мовы і Хіп-Хоп культуры.
Кожны з удзельнікаў гурта рэпрэзентуе пэўную, родную для сябе, частку Беларусі і прыродны элемент, што адлюстравана і ў лагатыпе – чырвоным дрэве з блакітнай рысай і назвай праекту, напісанай белымі літарамі пад ім. Уся кампазіцыя змяшчаецца на чорным тле, кантрастам падкрэсліваючы непадобнасць кожнай з частак BELAROOTS адна да адной”.

Зміцер ВОЖЫК Зайко – беларускі рэп-выканаўца з г.Сянно, пачынаў у фармацыі “ТО Лопата” у 2004. Вядомасць атрымаў дзякуючы сольнаму трэку “Вечна жывая”. Дэбютны альбом “У віры падзей” прадставіў у 2011. Супрацоўнічаў з выканаўцамі і гуртамі Zeman, “Эпицентр Унии” (Украіна), Сьмех, LSP, Popa Chief (ЗША), ZnaROCK, бітмэйкерам Deech.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Купалле ў Вашынгтоне

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW)

Сустрэча з Максімам Знакам у Быдгашчы

27.06.2026 (18:00 - 20:00) Мейскі цэнтр культуры ў Быдгашчы (MCK) (Marcinkowskiego 12–14)

Вечарына «Мастацкі Бамонд» у Мінску

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ