Беларускае кіно ў Нарвегіі!

17.09.2022 17:00 - 22:00 ------------ ад 90 крон

17 верасня, у суботу, у нарвежскім Бергене паказваюць адразу два беларускія фільмы, а тым часам у Осла — яшчэ адзін.



Дата: 17 верасня

Час: з 17.00 (час мясцовы)


У Бергене пакажуць вось што:

А 17-й — дакументальны фільм Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», прысвечаны беларускім пратэстам.

Квіткі коштам 90 крон можна набыць па спасылцы.

Месца: Cinemateket i Bergen, Georgernes verft 12, Берген


У 19.30 — ігравы фільм Дар’і Жук «Крышталь», калісьці намінаваны ад Беларусі на суісканне «Оскара».

Квіткі коштам 90 крон можна набыць па спасылцы.

Месца: Cinemateket i Bergen, Georgernes verft 12, Берген


А вось у Осла а 18-й — док Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», у якім браў удзел сышоўшы ад нас мастак Захар Кудзін.

Квіткі коштам 150 крон можна набыць па спасылцы.

Месца: VEGA SCENE, Hausmannsgate 28, Осла


Завітвайце падтрымаць сваё кіно!





Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ