«Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя»: лекцыя ў Мінску

16.02.2022 19:00 - 21:00 Арт-Фабрыка (вул. Свярдлова, 2) Бясплатнае

Клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на лекцыю пра беларускае выяўленчае мастацтва ХХ стагоддзя.



Дата: 16 лютага

Час: 19.00

Месца: «Арт-Фабрыка», вул. Свярдлова, 2, Мінск

Марк Шагал, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг — імёны добра вядомыя і спецыялістам, і не публіцы. Але ў многіх выпадках беларускае мастацтва ХХ стагоддзя — terra incognitа нашай мастацкай культуры.

Вялікая Айчынная вайна, разрабаванне музейных фондаў абумовілі тыя белыя плямы, якія мы ўжо ў ХХI стагоддзі працягваем даследаваць і вывучаць, паступова сціраючы іх з карты нашага мастацтва.

Лекцыя заклікана даць цэласнае ўяўленне пра складанае і супярэчлівае развіццё беларускага мастацтва ў ХХ стагоддзі: ад адкрыцця першых прыватных мастацкіх школ Юдэля Пэна і Янкеля Кругера да творчасці «класікаў нонканфармізму».

Лектарка Кацярына Ізафатава, мастацтвазнаўца, загадчыца аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст. Нацыянальнага мастацкага музея, прадставіць гісторыю беларускага мастацтва ў XX стагоддзі як гісторыю з’яў:

— даведаецеся пра з’яву «Віцебская школа», дзякуючы якой гэты горад стаў авангардным мастацкім цэнтрам, вядомым ва ўсім свеце;

— прыгледзецеся да асаблівасцей творчасці мастакоў з Заходняй Беларусі Язэпа Драздовіча, Пятра Сергіевіча, Міхаіла Сеўрука;

— даведаецеся пра творчасць беларускіх мастакоў-эмігрантаў Мікалая Казака, Мікалая Пашкевіча і інш.;

— прасочыце, як развівалася барацьба такіх рознанакіраваных з’яў, як «авангард» і «рэалізм»; — разбярэце 10 найважнейшых прац ХХ стагоддзя ад «Партрэта Марка Шагала» Юдэля Пэна да «Праекту стагоддзя» Сяргея Войчанкі і Уладзіміра Цэслера.


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Дзень Волі ў Філадэльфіі

25.03.2026 15:00 - 28.03.2026 22:00 ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ