ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

25.03.2023 17:00 - 22:00 Тэатральны інстытут (Jazdów 1) Бясплатнае

На Дзень Волі, 25 сакавіка, незалежны беларускі «BY theatre» прэзентуе спектакль «Жнівень».



 Дата: 25 сакавіка

Час: 17.00 і 20.00 (час мясцовы)

Месца: Тэатральны інстытут, Jazdów 1, Варшава


Спектакль на прыкладзе звычайнай беларускай сям’і адсылае да пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Ён даследуе калектыўную траўму, якую трэба асэнсаваць і прапрацаваць, каб унутрана перажыць гэты бясконцы жнівень (які ніколі не скончыўся для людзей, якія засталіся ў Беларусі) і рухацца наперад па шляху пераменаў.

Драматургічная вось тэксту засяроджваецца на стасунках паміж грамадзянінам і прыгнятальнай дзяржавай, сацыяльных канфліктах, асабістым выбары і цяжкім становішчы людзей, якія ўдзельнічаюць у пратэстах супраць дыктатуры.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі (пераклад Агнешкі Савіньскай).

BY theatre — гэта тэатральная суполка, якая аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, акцёраў, мастакоў, харэографаў і іншых тэатральных дзеячаў, якія мусілі пакінуць Беларусь. У мэтах бяспекі творчы калектыў спектакля фігуруе як група ананімных артыстаў.

Уваход вольны. Бясплатныя квіткі можна пабраць па спасылках: на 17.00 і на 20.00.










Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Сустрэча з Максімам Шведам у Будве (Чарнагорыя)

13.05.2026 (19:00 - 21:00) галерэя «Auditoria Budva»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ