Перформанс «Clap & Slap» у Гданьску (18+)

02.06.2026 18:00 - 20:00 ECS (Plac Solidarności, 1 (1 паверх)) Бясплатнае
У аўторак, 2 чэрвеня, у Гданьску адбудзецца перформанс «Clap & Slap».

Спектакль даследуе напружанне, якое ўзнікла паміж Літвой і Беларуссю пасля ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года.

Яно разглядаецца праз гістарычную, палітычную, геаграфічную і сацыяльную прызмы, а таксама праз асабісты досвед Агнетэ і Ігара.

Ігар, ангажаваны ў падзеі беларускай рэвалюцыі 2020 года, удзельнічаў у пратэстах у Беларусі, а Агнетэ — у дэманстрацыях каля амбасады Беларусі ў Вільні.

Ігару давялося пакінуць радзіму, а Агнетэ вырашыла не супрацоўнічаць з рускамоўнымі артыстамі.

Цяпер яны разам на сцэне.

Выканаўцы:

  • Агнетэ Лісічкінайтэ — аўтарка канцэпцыі і харэографка
  • Ігар Шугалееў — аўтар канцэпцыі і харэограф


Пасля перформансу будзе сустрэча з творцамі.

Уваход вольны. Бясплатныя квіткі трэба пабраць па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

05.06.2026 (18:00 - 20:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ