ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускія казкі на стужках ад «Дыяфільм live» ў Познані

05.08.2023 17:00 - 18:00 Barak Kultury (Aleje Marcinkowskiego 21) Бясплатнае


У першую суботу жніўня, 5-га, праект «Дыяфільм live» вяртаецца ў Познань з «Беларускімі казкамі на стужках» для дзетак і іх бацькоў.



 Дата: 5 жніўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Barak Kultury, Aleje Marcinkowskiego 21, Познань


«Беларускія казкі на стужках» — гэта свята для ўсёй сям’і ў атмасферы «аналагавага» цуду. 

У праграме казкі і вершы Надзеі Ясмінскай, Вольгі Гапеевай, Андрэя Хадановіча і Андрэя Скурко. 

Бацькі змогуць паглыбіцца ў дзівосныя ўспаміны свайго дзяцінства, калі звычайная белая прасціна станавілася парталам у казачны свет. 

Дзеці пачуюць новыя ці ўжо забытыя старыя добрыя казкі, расказаныя з дапамогай чарадзейнага дыяпраектара. 

Працягласць — 60 хвілін.

Узрост дзяцей 5+

Мова паказу — беларуская.

 
Уваход вольны, free donation!




Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ