Беларускія літаратары на кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу

------------ Бясплатнае



У панядзелак, 24 сакавіка, у Ляйпцыгу адкрываецца кніжны кірмаш. Беларускія літаратары бяруць удзел.




Вось якія івэнты з іх удзелам ёсць у праграме:


 
27 сакавіка ў 10.45 завітайце на адкрыццё кафэ «Еўропа».


Будзе дыскусія і чытанне Альгерда Бахарэвіча з яго лаудатаркай, літаратурным крытыкам, аўтарам і рэдактарам Зігліндай Гейзел.

У цэнтры ўвагі — раман «Сабакі Еўропы».

 Дата: 27 сакавіка
 Час: 10:45 (час мясцовы)
 Месца: Кафэ Еўропа (зала 4, стэнд E401), Leipziger Buchmesse, Ляйпцыг


 
27 сакавіка ў 11.25 плануецца дыскусія «Беларусь. Гісторыя(і) няскончанай рэвалюцыі».

Будзе гутарка аб гісторыі і наступствах беларускай рэвалюцыі.

  • Як гэта — жыць у атмасферы пастаяннага страху і кантролю?
  •  Якую ролю адыгрываюць тыя, хто падтрымлівае рэжым?
  •  І якія перспектывы палітычных зменаў магчымыя?

Абмяркуюць культуралагіня Таня Арцімовіч, беларусіст Інга Пец і даследчыца Іна Валіцкая.

 Дата: 27 сакавіка
 Час: 11:25 (час мясцовы)
 Месца: Forum offene Gesellschaft (Halle 2, Stand B500), Leipziger Buchmesse, Ляйпцыг

 
27 сакавіка а 12-й будзе творчая сустрэча з паэтам і выдаўцом Змітром Вішнёвым.

На імпрэзе будзе паказаны невялікі фільм-партрэт пра паэта, прагучаць новыя вершы.

Мадэраваць сустрэчу будзе віцэ-прэзідэнтка ПЭН-цэнтра Нямеччыны, пісьменніца Astrid Vehstedt, якая і зняла фільм.

 Дата: 27 сакавіка
 Час: 12:00 (час мясцовы)
 Месца: VS/PEN-Stand (Halle 5 G505), Leipziger Buchmesse, Ляйпцыг

 
27 сакавіка ў 12.30 адбудзецца дыскусія «Вецер з палаючых дамоў. Самасцвярджэнне і пісьменства ў гады вайны» з удзелам: Юліі Цімафеевай (Беларусь), Юрка Прохаські (Украіна), Якуба Экера (Польшча), Керстын Прэйвус (Лейпцыг, Германія)

 Дата: 27 сакавіка
 Час: 12:30 (час мясцовы)
Месца: Кафэ Еўропа (зала 4, стэнд E401), Leipziger Buchmesse, Ляйпцыг

 
28 сакавіка ў 11.00 адбудзецца прэзентацыя нямецкага перакладу рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».
Мадэратар — Джо Шук.

 Дата: 28 сакавіка
 Час: 11:00 (час мясцовы)
 Месца: Выставачны стэнд ARD, ZDF, 3sat / Літаратурная сцэна (шкляная зала, узровень −1, стэнд 01), Leipziger Buchmesse, Ляйпцыг

 
28 сакавіка ў 13.30 адбудзецца дыскусія «Выхад з савецкага ценю».
Удзел бяруць: Юлія Цімафеева (Беларусь) Юрка Прохаско (Украіна) Якуб Экер (Польшча) Вільфрыд Джыльге (Германія)

 Дата: 28 сакавіка
 Час: 13:30 (час мясцовы)
 Месца: Кафэ Еўропа (зала 4, стэнд E401), Leipziger Buchmesse, Ляйпцыг

 
28 сакавіка ў 19.00 будзе імпрэза «Імклівы тупік: Беларусь — праз пяць гадоў. Палітычны вечар пра сітуацыю ў Беларусі — агляд у чатыры галасы».


  • Якая сітуацыя ў Беларусі праз пяць гадоў пасля масавых пратэстаў? 
  • Які ўплыў аказваюць рэпрэсіі рэжыму на сённяшняе грамадства?
  •  Якое жыццё ў Беларусі з тысячамі палітвязняў? А як пачуваюцца прыхільнікі рэжыму?
  •  Якія сцэнары пераменаў можна уявіць?

Абмяркуюць беларусіст Інга Пец з Берліна, культуралагіня Таня Арцімовіч, літаратары Юлія Цімафеева і Альгерам Бахарэвіч.

 Дата: 28 сакавіка
 Час: 19:00 (час мясцовы)
 Месца: UT Connewitz, Wolfgang-Heinze-Straße 12 a, Ляйпцыг

 
28 сакавіка ў 20.00 будзе дыскусія «Рыхтуйцеся да ўсяго. Пра ўзрушэнні і час пасля».


  • Як вы пражываеце экстрэмальныя перажыванні, такія як змена сістэмы, вайна, выгнанне або хатні гвалт?
  •  Якія сляды пакідаюць такія ўзрушэнні ў ідэнтычнасці, мове і адносінах?
  •  Ці можна ўвогуле падрыхтавацца да выжывання?

Госці адважна і чула даследуюць свае ўласныя або калектыўныя ўзрушэнні ў розных жанрах, такіх як паэзія, спартыўныя рэпартажы, эсэ.

З удзелам Эльзы Эйдс (CZ), Тані Арцімовіч (BL), Біляны Црвенкоўскай (MK), Яніса Ёнеўса (LT), Барбі Маркавіч (AT/RS), Святланы Лавачкінай (DE/UA) і Фарука Шэхіча (BH).

Абяцаюць музычнае суправаджэнне ад афра-ўкраінскага хіп-хоп праекта FO SHO SISTERS з Харкава.

 Дата: 28 сакавіка
 Час: 20:00 (час мясцовы)
 Месца: Baumwollspinnerei — LOFFT — Das Theater — Halle 7, Ляйпцыг

 
29 сакавіка ў 13.00 адбудзецца дыскусія «Беларускія выдаўцы на эміграцыі». Удзел бярэ нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, а таксама выдаўцы Андрэй Янушкевіч і Сяргей Шупа.

  • Якія перспектывы ў беларускай выдавецкай галіны?
  •  Як яна спраўляецца з велізарнымі праблемамі, з якімі сутыкнулася пасля разгону мірных пратэстаў у 2020 годзе?
  •  Што яна можа зрабіць, каб супрацьстаяць жорсткім палітычным рэпрэсіям, якія працягваюцца ў Беларусі?

Мадэратарка — Кацярына Нарбутовіч.

 Дата: 29 сакавіка
 Час: 13:00 (час мясцовы)
 Месца: Кафэ Еўропа (зала 4, стэнд E401), Leipziger Buchmesse, Ляйпцыг



Праграму цалкам глядзіце па спасылцы. Па гэтай спасылцы можна набыць квіткі на кірмаш ад 22 еўра.




Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Альгерд Бахарэвіч у Таліне

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Эстонскі саюз пісьменьнікаў (Harju tn 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ