ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускія танчыкі з Таццянай Грыневіч-Матафонавай у Кракаве

02.10.2023 20:00 - 22:45 (Кракаўская, 19) 15 злотых

У панядзелак, 2 кастрычніка, беларусы Кракава танчаць традыцыйныя танцы.




Дата: 2 кастрычніка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Кракаўская, 19, Кракаў (на дамафоне цісніце верхнюю кнопку, а там лесвіцай крочце на 2 паверх) 


Гэтым разам у госцейкі завітае чароўная Таццяна Грыневіч-Матафонава, а імпрэзу распачнуць спевамі.

Праграма такая: 

20:00-20:30 — спевы 

20:30-22:45 — патанцоўка 


Бярыце сяброў, ваду, зручны абутак, зменную вопратку ды добры настрой! 

Уваход — данат у 15 злотых гатоўкай.


Звярніце ўвагу: гэтым разам імпрэза пачынаецца ў 20.00!




Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ