Бібліяноч у Мінску

21.04.2023 19:00 - 23:00 бібліятэкі Мінска Бясплатнае

У пятніцу, 21 красавіка, у мінскіх бібліятэках — Бібліяноч!



Маем некалькі цікавых прапаноў!


Па-першае, завітайце у Цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі. Тут вечар файных лекцый.


У 19.00 пачнецца лекцыя Вадзіма Урублеўскага «Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: анонс найбольш важных гкніжных выданняў». У лекцыі адзначаць вехі і постаці, дзякуючы якім масавы чытач атрымаў праз кнігі даступныя каштоўныя звесткі па ўласным радаводзе.

Дата: 21 красавіка

Час: 19.00

Месца: ЦНБ (6 паверх), вул. Сурганава, 15, Мінск


Таксама ў 19.00 плануецца лекцыя антрапалагінь Валянціны Віннікавай і Алены Серанковай «Чалавек скрозь стагоддзі: людзі мінулага, сучаснасці і будучыні».

Прыходзьце даведацца, як змяняліся людзі на працягу апошніх 1000 гадоў. Вы даведаецеся, чым хварэлі людзі Х стагоддзя, а таксама паспрабуеце ўявіць, як будзе выглядаць чалавек будучыні.

Дата: 21 красавіка

Час: 19.00

Месца: ЦНБ (5 паверх), вул. Сурганава, 15, Мінск


Калі вам не цікавыя лекцыі, а 19-й не прапусціце творчы майстар-клас па выцінанцы. Тут навучаць выразаць з паперы дзівосныя ўзоры па традыцыйных тэхніках.

Дата: 21 красавіка

Час: 19.00

Месца: ЦНБ (1 паверх), вул. Сурганава, 15, Мінск


Працягваем лекцыі! У 20.00 гісторык Алег Дзярновіч прачытае лекцыю «Фрэскі Крэўскага замка як феномен мастацкай культуры 14 стагоддзя». Разам з лектарам раскрыеце загадкі фрэсак Княскай вежы, даведаемся, хто іх замаўляў і распісваў. Прыадкрыеце новыя старонкі дынастычнай гісторыі і мастацкай культуры, актуальныя для ўсяго рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Дата: 21 красавіка

Час: 20.00

Месца: ЦНБ (5 паверх), вул. Сурганава, 15, Мінск


У 21.00 Аляксандр Доўнар чытае лекцыю «Эстэтыка гістарычнай крыніцы».

Ці заўважалі Вы за сабой пачуццё захаплення, калі бачылі старажытныя рукапісы? Элегантнасць ініцыялаў, мастацкае аздабленне рукапісных помнікаў не можа не ўражваць і не выклікаць трапяткіх пачуццяў. Ва ўсёй гэтай прыгажосці зможаце разабрацца на лекцыі спадара Аляксандра.

Дата: 21 красавіка

Час: 21.00

Месца: ЦНБ (6 паверх), вул. Сурганава, 15, Мінск


У 22.00 пачнецца лекцыя Таццяны Даўгач «Эпідэміі доўгага ХІХ стагоддзя».

Эпідэміі суправаджалі чалавецтва на працягу ўсёй яго гісторыі. Яны заўсёды мелі сур’ёзныя наступствы: змянялі звыклы лад жыцця, прымушалі па іншаму паглядзець на пытанні ўласнай гігіены і санітарнага забеспячэння вёсак, гарадоў, або цэлых рэгіёнаў.

Падчас лекцыі пагавораць пра эпідэміі так званага «доўгага ХІХ стагоддзя» і той сацыяльны эфект, які яны мелі для беларускіх земляў.

Дата: 21 красавіка

Час: 22.00

Месца: ЦНБ (6 паверх), вул. Сурганава, 15, Мінск


Таксама праз увесь вечар будзе працаваць археалагічна-антрапалагічная выстава «Скура ды косткі», дзе можна пабачыць археалагічныя артэфакты і пагутарыць з археолагамі і антраполагамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў тым часам можна будзе здзейсніць «Падарожжа па старонках мінулага»: ад «Нюрнбергскай хронікі» Хартмана Шэдэля (1493) да літаратурных прыгод першай чвэрці ХХ стагоддзя!

З чаго пачаць генеалагічнае расследаванне, па якіх падручніках вучыліся дзеці з княскага роду Радзівілаў, хто вынайшаў шматступенную ракету ў далёкім XVII стагоддзі? Усё даведаецеся тут ды пабачыце мноства цікавых рэдкіх кніг.

А запрошаныя з універсітэта культуры артысты дадуць трошкі музыкі, каб ажывіць навуковы вечар. Уваход, вядома, вольны!



У бібліятэцы імя Янкі Купалы, што на вул. Харужай, вось якія крутыя імпрэзы:


Па-першае, майстар-клас Валерыі Уладамірскай па саломапляценні, дзе вы навучыцеся плесці з саломкі прыгажосць ды створыце сабе невялічкі абярэг.

Дата: 21 красавіка

Час: 20.00

Месца: бібліятэка імя Янкі Купалы, вул. Харужай, 16, Мінск


Па-другое, прэзентацыя кнігі Алены Мікульчык «Смак беларускай гісторыі» і ду-у-у-ужа смачны кулінарны майстар-клас паводле кнігі.

Дата: 21 красавіка

Час: 21.15

Месца: бібліятэка імя Янкі Купалы, вул. Харужай, 16, Мінск



Тым часам у Нацыянальнай бібліятэцы будзе акцыя «БібліяІмпульс».

Абяцаюць:

квесты ад кампаніі «Квесторыя»,

шахматна-шашачныя турніры,

«настолкі» ад Hobby World, этнавечарыну з фолк-гуртом Guda і капэлай традыцыйнай музыкі «Анягож»,

чайны рытуал «Тры кубкі тэксту»,

лекцыі адваката, астрапсіхолага, астролага, нутрыцыёлага, імідж-стыліста, майстар-класы па фантастычнай ілюстрацыі, сучасных бальных танцах, індыйскім танцы і многае іншае.

Для дзетак будуць майстар-класы і ўзорны тэатр лялек «Васілёк» ад ЦДАДіМ «АРТ», арт-тэатр Vershina, цыркавая студыя Fantasy, творчыя сустрэчы з дзіцячым пісьменнікам Аленай Масла і пазнавальная IT-праграма ад вучэбнага цэнтра «Айціландыя».

Уваход вольны.

Дата: 21 красавіка

Час: з 19.00

Месца: Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Стратовіч «Steel and Water» у Варшаве

07.03.2025 19:00 - 31.03.2025 19:00 галерэя ToTuart, Praga Koneser (Plac Konesera 10A)

Дзень Волі ў Філадэльфіі

29.03.2025 (16:00 - 20:00) Associated Polish Home — Dom Polski (9150 Academy Rd)

Дзень Волі ў Кёльне

30.03.2025 (14:00 - 16:00) Heumarkt

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ