Бізнес-сняданак «Invent Yourself” пройдзе ў Менску!

24.06.2017 12:30 - 12:30 Патрэбна рэгістрацыя Уваход вольны

24 чэрвеня пройдзе бізнес-сустрэча «Invent Yourself”, арганізаваная студэнцкімі арганізацыямі БАСС і ЦРСІ з удзелам эксперта у галіне SMM і сузаснавальніка digital-агенцыі «UFOX media» Аляксея Купрэева.

Тэма сустрэчы – “Кліенты з сацыяльных сетак”. Пачатак сустрэчы а 12:30.

Якія практычныя пытанні будуць разгледжаны на сустрэчы?

Новыя онлайн інструменты для прадпрымальнікаў і smm-спецыялістаў;

Як сфармаваць і паспяхова запусціць SMM-аддзел у сваім бізнэсе;

Ключавыя правілы паспяховай працы ў соц. сетках;

Трукі і хітрыкі хуткага прыцягнення кліентаў бюджэтнымі спосабамі.

Што такое бізнес-сняданкі ад «Invent Yourself»? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 26 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 23 чэрвеня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (30!).

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Літаратурна-мастацкі пленэр на лецішчы Быкава ў Ждановічах

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ