Бізнес-сняданак “Invent Yourself” пройдзе ў Менску!

06.08.2017 11:30 - 11:30 Папярэдняя рэгістрацыя Уваход вольны

6 жніўня пройдзе бізнес-сняданак “Invent Yourself”, арганізаваны студэнцкімі арганізацыямі БАСС і ЦРСІ, з удзелам даследніцы крэатыўнай эканомікі і сузназнавальніцы “BALKI Project”, Маргарыты Лазарэнкавай, якая падзеліцца сваімі ведамі і досведам у развіцці крэатыўнай эканомікі Беларусі.

Тэма сустрэчы – “Развіццё крэатыўнай эканомікі Беларусі”. Пачатак сустрэчы а 11:30.

На сустрэчы будуць закранутыя наступныя праблемы:

Чем крэатыўнасць адрозніваецца ад творчасці, і што такое крэатыўная эканоміка?

 На чым будуецца крэатыўны бізнэс?

 Праблемы і перспектывы творчых прадпрымальнікаў у Беларусі

Будзе праведзене практыкаванне на дызайн-мысленне.

Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 26 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 5 жніўня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (30!).

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Навагодняе караоке на Коласавай сядзібе ў Мінску

29.12.2025 (11:00 - 13:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ