Брэст. Гарадскі квэст “Файна! Родна! Годна!”

29.11.2015 12:00 - 15:00 Брэст Бясплатнае

Кампанія «Наша мова» запрашае актыўных і знаходлівых берасцейцаў акунуцца 29 лістапада ў гарадскія прыгоды з гульнёй “Файна! Родна! Годна!”.

Бясплатны квэст “Файна! Родна! Годна!” — гэта выдатны спосаб адпачыць, весела правесці выходны, лепш даведацца Брэст, зрабіць масу класных фота, адчуць дух спаборніцтва і атрымаць файныя прызы.

Сутнасць гульні простая, але цікавая: у розных месцах Брэста будуць схаваныя «скарбы», адшукаць якія дапамогуць анлайн-падказкі на старонцы “Нашай мовы”. Так шпацыр па горадзе ператворыцца ў займальнае расследаванне, дзе трэба знайсці коды і цытаты беларускіх пісьменнікаў і хутчэй паведаміць аб гэтым у групе гульні. Адгадкі будуць закладзены ўжо з раніцы 29 лістапада, і з 12:00 нядзелі варта прыступіць да іх пошуку, бо хто першы — той і малайчына. Драйв ад працэсу і радасць ад знаходак гарантаваныя!

Каб стаць удзельнікам гэтай бясплатнай гульні, любы ахвочы можа сабраць і зарэгістраваць каманду з сяброў або далучыцца да іншых гульцоў. Удзельнікаў чакаюць загадкі, даследаванні, адрэналін і, вядома, падарункі. Каманда-пераможца атрымае настолку ад symbal.by і торбу з фірмовымі сувенірамі ад арганізатараў. Каманды, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, таксама атрымаюць па эксклюзіўнай торбе з прынтом «Вечны валацуга» і сувенірамі.

Для ўдзелу ў квэсце “Файна! Родна! Годна!” неабходна зарэгістравацца па спасылцы goo.gl/forms/bavzSxIMlY па 28 лістапада ўключна.

Калі: 29 лістапада (нядзеля), пасля 12:00.
Дзе: г. Брэст.

Гульня праводзіцца пры падтрымцы АРР «Дзедзіч». Удзел бясплатны! Усе падрабязнасці — vk.com/nashamova.

Даведка:
Кампанія “Наша мова” стартавала ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць
удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі
вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, Акцыя “Мова дзеткам” і іншыя.

У 2015 годзе кампанія працягвае праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым
прыцягваць берасцейскую моладзь да актыўнага жыцця.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рай» у Віцебску

21.02.2025 17:00 - 20.06.2025 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

Выстава «Межы прысутнасці» ў Варшаве

09.05.2025 18:00 - 15.06.2025 19:00 Dom Avenariusów (Katowicka 7/2)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі» ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ