Брэст. «Колер Беларусі» – бясплатная лекцыя ад Міхала Анемпадыстава

27.11.2015 18:00 - 19:00 вул. Маякоўскага 46–1 Бясплатнае

У межах праекта “Ёсць Размова” АРР “Дзедзіч” запрашае на бясплатную сустрэчу з вядомым дызайнерам і паэтам Міхалам Анемпадыставым.

«Колер Беларусі» гэта ілюстраваны аповяд пра гісторыю ўстойлівых каларыстычных упадабанняў нашых продкаў ад часоў дахрысціянскіх да нашых дзён. На лекцыі вы паслухаеце пра ролю гэтых устойлівых упадабанняў у нашай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, мастацтве, рэлігійным і грамадзкім жыцці. І наадварот, пра ўсё тое, што ўплывала на фармаванне такіх устойлівых упадабанняў.

Размова будзе весціся пра Беларускі стыль у больш шырокім значэнні, які, ў сваю чаргу, складаецца з мноства гістарычных фрагментаў і наслаенняў.

Лекцыю распавядзе Міхал Анемпадыстаў. Вядомы культурны дзеяч, дызайнер, графік, паэт, аўтар знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтар тэкстаў і канцэпцыі праекта “Народны Альбом”.

Сустрэча будзе цікава дызайнерам, мастакам, культуролагам і ўсім творчым берасцейцам.

Падрабязнасці тут.

Калі: 27 лістапада, пятніца, 18:00.
Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46–1.
Хто: Міхал Анемпадыстаў мастак, дызайнер, паэт, перакладчык.
Уваход вольны.

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (эканамістамі, гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкантамі ) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

 

Прэс-служба АРР “Дзедзіч


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Монаспектакль «Сіняя-сіняя» ў Магілёве (16+)

10.07.2026 (18:00 - 20:00) тэатр лялек (вул. Першамайская, 73)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

11.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ