Бясплатны дабрачынны выступ Re1ikt

12.08.2017 20:30 - 23:00 Карэтны дворык (вул. Кірыла і Мяфодзія, 8) Бясплатнае

Гурт Re1ikt выступіць з вялікай сольнай праграмай у рамках праекта “Пешеходка” у Карэтным дворыку 12 жніўня.

Падчас імпрэзы музыкі плануюць сабраць грошы для клубнага дому «Открытая душа», які ладзіць сацыяльна-псіхалагічную рэабілітацыю і падтрымлівае тых, хто пакутуе на псіхічныя захворванні. Уваход на канцэрт вольны.

Удзельнікі Re1ikt вырашылі дапамагчы людзям, якія змагаюцца з хваробамі псіхікі, прачытаўшы гісторыю пра іх у https://imenamag.by.

Мінскі клубны дом “Открытая душа” створаны ў 2011 годзе грамадскай арганізацыяй «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў». Ва ўстанове людзі, што сутыкнуліся з наступствамі хваробы, атрымліваюць магчымасць вярнуцца ў свет сяброўства, сям’і, працы, занятасці, адукацыі, а таксама атрымаць доступ да сацыяльных паслуг.

Збор грошай для клубнага дома ідзе на сайце часопіса “Имена”. На гэты момант атрымана 7 966 рублёў – гэта 20 % ад патрэбнай сумы.

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world rock, спалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.

Гурт мае 5 студыйных альбомаў, 2 DVD і 7 відэакліпаў. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі.

Што: Вялікі дабрачынны канцэрт
Дзе: Карэтны дворык (вул. Кірыла і Мяфодзія, 8)
Калі: 12 жніўня, пачатак 20.30
Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ