“Беларуска-нямецкія Каляды”

16.12.2016 17:00 - 17:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Зноў за вокнамі зіма – час кароткіх дзён і доўгіх начэй. Але мы любім гэту пару года. Менавіта зімой да нас прыходзяць Каляды – свята народнай містыкі і прыемных неспадзяванак. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Калядныя святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі. Запрашаем вас 16 снежня а 17 гадзіне ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вуліца М. Багдановіча, 7а) на казачнае свята “Беларуска-нямецкія Каляды ”.

Вас чакае:

  • адкрыццё выставы “Калядныя вечары” вучняў мастацкай майстэрні Уладзіміра Сайко;
  • варажба;
  • майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;
  • выступленне Рэспубліканскай моладзевай грамадскай арганізацыі “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”;
  • цікавыя і вясёлыя гульні;
  • конкурс на лепшую святочную выпечку і самую прыгожую паштоўку;
  • абмен падарункамі (прынесці з сабой невялічкі падарунак)

і яшчэ шмат цікавага!

Майстар-класы і варажба пачнуцца а 17 гадзіне,  адкрыццё выставы “Калядныя вечары” – у 17.30.

Свае паштоўкі вы можаце дасылаць на электронную пошту ifd@bsu.by ці прынесці ў дзень свята.

Уваход на мерапрыемства па папярэдняй рэгістрацыі па тэлефонах:

(8017) 334 – 56 – 21, (8017) 209 – 59 – 90 ці па E-mail  ifd@bsu.by.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ