Беларуская кніга ў Варшаве. “From Belarus with Love”

23.05.2014 17:00 - 18:00 Warszawskie Targi Książki (стэнд Books from Belarus - 170a/D19 (D19 – нумар сектара, побач з якім знаходзіцца стэнд) Бясплатнае

Беларуская кніга ў Варшаве

22-25 мая ў Варшаве пройдзе штогадовая кніжная выстава — Warszawskie Targi Książki. Упершыню за некалькі апошніх гадоў на выставе будзе дзейнічаць беларускі стэнд.
Мэта стэнда Books from Belarus — прадставіць замежным выдаўцам і кнігарам новыя імёны беларускай літаратуры, пазнаёміць з яскравымі мастацкімі і публіцыстычнымі выданнямі, а таксама разбіць закасцянелыя стэрэатыпы і аднавіць састарэлую інфармацыю пра нашу краіну і яе культурныя набыткі.На стэндзе таксама можна будзе набыць апошнія навінкі беларускай літаратуры. Каардынаты Books from Belarus – 170a/D19 (D19 – нумар сектара, побач з якім знаходзіцца стэнд).
У працы стэнда возьмуць удзел прадстаўнікі Саюза беларускіх пісьменнікаў, “Літаратурнага Дома “Логвінаў” і моладзевага інтэрнэт-часопіса 34mag.net.
Акрамя таго, на Варшаўскай кніжнай выставе адбудуцца выступы беларускіх літаратараў.

План беларускіх выступаў у Варшаве:

22 мая – чацвер 16.30 -17.30 прэзентацыйная зала LONDYN C:
“Беларусь ідзе да Еўропы”
Удзел бяруць: перакладчыца Малгажата Бухалік, пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Ева Вежнавец, Артур Клінаў.

23 мая -пятніца, 17.00 -18.00, прэзентацыйная зала LONDYN C:
From Belarus with Love. Паэтычныя чытанні з Андрэем Хадановічам.

Вядучая – Ева Вежнавец.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Баль вяргіняў» у Залессі

22.08.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ