“Беларускі амбратып”. Адкрыццё выставы фотаздымкаў Дзмітрыя Аза

11.11.2015 19:00 - 21:00 Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) Бясплатнае

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» ўпершыню ў Мінску прэзентуе выставу Дзмітрыя Аза “Беларускі амбратып”. На выставе будуць прызентаваныя партрэты і нацюрморты, выкананыя ў тэхніцы мокрага калодыя – амбратыпіі, якой ужо больш за сто год.
Выстава пройдзе з 11 лістапада па 12 снежня ў Мінску.

Амбратып – варыянт калоіднага працэсу, у выніку якога на шкле атрымліваецца негатыў. Калі прыкласці да яго чорны фон, здымак выглядае як пазітыўная выява. Фатаздымак атрымліваецца “недасканалай”: з пацёртасцямі, драпінамі ў месцы прымацавання шкла, падцёкамі хімікатаў. Але гэта робіць кожны партрэт унікальным.

“Амбратып ні на што не падобны. Нават друк са шкла на паперу не паказвае ўсю глыбіню фатаздымка, кожную дэталь, поўсцінкі, якія ёсць у самім здымку. Такое ўражванне, што перад табою жывы чалавек, які толькі замёр на секунду” – адзначае аўтар.

Сутнасць тэхнікі заключаецца ў атрыманні негатыўных выяў на шкляных пластынах з калоіднай эмульсіяй. На тое, каб наліць эмульсію, замацаваць, зрабіць здымак і праявіць яго, у фатографа ёсць толькі 10-15 хвілін, інакш калодый высыхае.
Лічыцца, што дзякуючы працяглай экспазіцыі,  позы і выразы мадэлей набывалі высакародныя рысы.

Шмат якія працы, прэзентаваныя на выставе, былі неаднаразова ўзнагароджаныя на міжнародных конкурсах.

Адкрыццё адбудзецца 11 лістапада ў 19.00, уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Імпрэза «Intervju. Danijił Vaškievič» у Варшаве

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ