Беларускі скансэн запрашае адзначыць Стары Новы год !

14.01.2017 13:00 - 15:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) 3 - 8 рублёў

«Шчодрык» – гэта вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю, які звязвалі з гатаваннем другой (багатай, шчодрай) куцці. Абрад «шчадраванне» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «шчодрай» (прыгожай) дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Яны спявалі песні-«шчадроўкі», услаўлялі гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей і гаспадарку.

Акрамя гэтага на мерапрыемстве будзе прадстаўлена адна з найбольш цікавых этнічных формаў каляднага абрадавага ігрышча – «Жаніцьба Цярэшкі». Асноўнае дзеянне ігрышча – падбор шлюбных пар, жаніцьба маладых – мае ўмоўны, гульнёвы характар, уласцівы падобным абрадавым звычаям многіх еўрапейскіх народаў.

Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • убачыць калядны абрад «Шчодра» і калядную гульню «Жаніцьба Цярэшкі»;
  • пазнаёміцца з традыцыйным беларускім ценявым тэатрам «Вяртэп»;
  • паспрабаваць сябе ў майстар-класах па вырабу абярэгаў з саломкі і вырабу лялек-мотанак з тканіны;
  • далучыцца да сапраўдных калядных варожбаў;
  • пачаставацца гарбатай і шчодрай куццёй;
  • атрымаць асалоду ад традыцыйнай народнай музыкі і іншае!

У праграме мерапрыемства прымуць удзел музычны калектыў «Жвавы карчмар», фальклорныя гурты «Явар» і «Талака».

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Шчодрык» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.0 руб.;
  • для студэнтаў – 5.0 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля в.Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Канцэрт гурта «Стажары» ў Мінску

17.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта ў Варшаве

18.06.2026 (13:00 - 19:00) Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта (sala nr 254) (ul. Dobra 56/66)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ