Беларускі скансэн запрашае на самы смачны народны оўпэн-эйр “Масленіца”!

25.02.2017 12:00 - 16:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) 6 – 12 руб.

Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе провады зімы. Самы смачны народны оўпэн-эйр. Прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных месленічных гуляннях, паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах – гэта проста разам з Беларускім скансэнам.

У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:

  • выступленне вядомых музычных гуртоў – NAVI, Vuraj і іншыя;
  • дэманстрацыя унікальных масленічных абрадаў «Пахаванне дзеда», «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.
  • выпрабаванне «Ушанаванне маладых» для маладых, якія заключылі шлюб у 2016 годзе.
  • масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • унікальная выстава прыладаў, якія выкарыстоўваліся для вырабу сыра і масла;
  • лялечны тэатр «Беларуская народная «Батлейка», ценявая батлейка «Вяртэп»;
  • майстар-класы па вырабу масленічнай лялькі-абярэга, па пляценні паясоў і інш.;
  • конкурс «Масленічная лялька-2017»;
  • Масленічны квэст;
  • фотазона;
  • кульмінацыяй масленічных гулянняў стане спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання;
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў;
  • катанне на конях;
  • катанне на верталёце.

Кошт уваходных квіткоў:

  • для дарослых – 12.00 руб.;
  • студэнты – 9.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 6.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Паважаныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра адзенне і абутак адпаведна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ат МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля в. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку Мінск-Дубянцы, Чыкі, Заходнія могілкі да прыпынку «Паварот на музей».

Дадатковая інфармацыя на сайце www.etna.by.


Вам можа быць цікава

Спектакль «Птушыны суд» у Беластоку

14.02.2026 (13:30 - 15:00) Młodzieżowy Dom Kultury w Białymstoku (ul. Warszawska 79A)

Масленіца ў Дукоры

14.02.2026 (14:30 - 15:30) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

GODS TOWER у Варшаве

22.02.2026 (19:00 - 21:00) VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 (19:00 - 21:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ