Cацыякультурны праект «Мінск вачыма мастакоў»

27.01.2017 15:00 - 15:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

27 студзеня а 15-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя сумеснага сацыякультурнага праекта Міністэрства культуры, Міністэрства гандлю, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Мінск вачыма мастакоў», прысвечанага 950-годдзю горада Мінска.

Горад – гэта яго жыхары, іх домы, прахалоднае метро, павольныя аўтобусы, гучныя машыны, маўклівыя паркі, вузкія вулачкі і шырокія праспекты. Вобраз горада ў кожнага свой. Мы ж пакажам Мінск вачыма захавальнікаў часу – вачыма мастакоў. Праект у лаканічнай форме распавядае пра Мінск XX стагоддзя. Родныя, але яшчэ зусім не абжытыя вуліцы, малады Зялёны Луг, старадаўняя Няміга і іншыя дзіўныя месцы нашага горада – усё гэта мы зможам убачыць на працягу года на вуліцах сталіцы. Немалаважным з’яўляецца тое, што многія з выкарыстаных у праекце работ немагчыма ўбачыць у сённяшняй экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Праект «Мінск вачыма мастакоў» – гэта ўдалы прыклад супрацоўніцтва горада і музея, які даказвае, што мастацтва не мае межаў. Вядома, далёка не ўсе палатны пра горад увайшлі ў праект, але многія са знакамітных работ чакаюць гледача ў выставачных залах. Для гасцей прэзентацыі будзе арганізавана ўнікальная экскурсія, якая пазнаёміць з работамі, дзе адлюстраваны куткі горада Мінска ў розныя гістарычныя перыяды.

Праект «Мінск вачыма мастакоў» разлічаны на ўвесь 2017 год і адкрывае шэраг буйных культурных мерапрыемстваў і акцый, прысвечаных юбілею горада Мінска.


Вам можа быць цікава

Каляды з Маляванычам у Сіэтле

09.01.2026 (19:00 - 21:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ