Аляксандр Чарнуха і Алесь Плотка ў Нідэрландах

24.11.2023 19:00 - 21:30 The Green House Bistro (Oosteinde 3, 2271ЕА) Бясплатнае

24 лістапада ў Ворбургу пройдзе сустрэча з Аляксандрам Чарнухам і Алесем Плоткам, якія прэезентуюць свае кнігі «Свінні» і «Bloodlands 20/22».


Раман Аляксандра Чарнухі «Свінні» — гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны.

«Bloodlands 20/22» — гэта дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам. У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі.

Дата: 24 лістапада

Час: дзверы адчыняюцца ў 19:00, пачатак сустрэчы ў 20:00 (час мясцовы)

Месца: Oosteinde 3, 2271ЕА Voorburg, The Green House Bistro.

Уваход бясплатны, аднак колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары просяць загадзя рэгістравацца праз events@belarusians.nl і пазначаць у імэйле, калі жадаеце набыць кнігі.


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Канцэрт «Новы год у старадаўнім стылі» ў Мінску (10+)

18.01.2026 (18:00 - 20:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Прэзентацыя кнігі Іны Фраловай «Калі адцвіце ядловец» у Мінску (16+)

20.01.2026 (18:30 - 20:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вечар памяці Уладзіміра Мулявіна ў Мінску

21.01.2026 (15:00 - 17:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ