Літаратурнае чаяванне ў Мінску

15.10.2025 18:00 - 18:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 30 рублёў

У наступную сераду, 15 кастрычніка, у музеі Якуба Коласа ладзяць літаратурнае чаяванне з унучкай паэта Марыяй Міцкевіч.



Аб творчасці Якуба Коласа мы добра ведаем са школьнай праграмы. А вось сакрэты яго жыцця, характару і звычак ведаюць толькі родныя класіка і… наведвальнікі музея, якія сустракаюцца з імі падчас музейных мерапрыемстваў. 

❓ Што раскажа ўнучка пра любімага і шаноўнага дзеда? 
❓ Які характар быў у класіка беларускай літаратуры? 
❓ Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня? 

І шмат іншых сакрэтаў раскажа падчас экскурсіі-чаявання ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч. 

Квіткі - 30 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы. 


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ