«ЧЫРВОНАЯ ЛІНІЯ»: выстава Уладзіслава Бохана ў Беластоку

13.05.2022 - 15.05.2022 11:00 - 19:00 MediaPortBelarus (ul. Sienkiewicza 44) Бясплатнае
З 13 па 15 траўня ў Беластоку пройдзе выстава беларускага мастака Уладзіслава Бохана «Чырвоная лінія».


Дата: 13–15 траўня

Месца: MediaPortBelarus, ul. Sienkiewicza 44, Беласток

Для мноства беларусаў 2020 год стаў своеасаблівай чырвонай рысай, якая, нібы мяжа, падзяліла нашыя жыцці на «да» і «пасля».

 Мінулае здаецца далёкім і нерэальным, будучыня — туманнай і нявызначанай, а самі мы затрымаліся дзесьці ў нячасе, таму многія да гэтага часу думкамі і душой застаюцца там, на шматлюдных і гарачых вуліцах паўсталых беларускіх гарадоў.

На выставе «Чырвоная лінія» Уладзіслаў Бохан праз мастацкія вобразы спрабуе асэнсаваць, што адбылося тады, дзе мы зараз, і куды мы ідзем.

Уладзіслаў Бохан — мастак і акцыяніст з Мінска. З-за ўдзелу ў вулічных супрацьстаяннях падвергся пераследу і быў вымушаны пакінуць краіну. Цяпер жыве ў Беластоку. Пазнаёміцца з яго працамі, гісторыямі і з ім самім вы зможаце падчас выставы «Чырвоная лінія».

Уваход вольны, ахвяраванні вітаюцца.

Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Кінасеанс па-беларуску ў Вільні

19.07.2026 (18:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Сустрэча з Максімам Знакам у Вільні

20.07.2026 (18:30 - 20:30) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Фестываль самаразвіцця MY WAY ў мінскім батанічным садзе

25.07.2026 11:00 - 26.07.2026 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ