Cямейны экалагічны пікнік «Мова дзяцей» у Гомелі

11.07.2020 12:30 - 16:30 парк «Фестывальны» Удзел бясплатны

Экалагічны пікнік для дзяцей ад Гомельскай філіі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і заняткаў «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі 11 ліпеня (субота).

Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 12 год разам з бацькамі, а таксама ўсе зацікаўленыя. Мэта экалагічнага пікніка зрабіць улюбёную частку горада чыстай і займальна правесці час разам. У першай частцы праграмы арганізатары прапаноўваюць прыбраць зялёную зону: праслухаць інтэрактыўную лекцыю пра смецце і віды пластыку, памаляваць расліны і пагуляць у гульні. У праграме шмат розных цікавостак.

Пачатак а 12.30, мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30. Месца правядзення тэрыторыя парка «Фестывальны».

З сабой пажадана мець рабочую вопратку, пітную ваду, сродкі ад насякомых, дыванкі ці пакрывала, каб сядзець на траве. Не забывайцеся пра сродкі бяспекі — маскі і антысэптыкі.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Але патрэбна рэгістрацыя, форма якой знаходзіцца па спасылцы https://bit.ly/2NVEGuZ

У адказ на форму рэгістрацыі, на e-mail будзе даслан ліст з лагістыкай і іншымі дэталямі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908-91-62 (Марыя).

Заняткі «Мова дзяцей» распачаліся ў Гомелі у 2016 годзе, праведзена больш за 200 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 150 навучэнцаў. Навучане вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, дзе дзеці ў групах розных узростаў у гульнявой форме вывучаюць беларускую мову.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ён так бачыў» у Гомелі

27.09.2025 15:00 - 02.11.2025 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Выстава "Плынь часу" ў Мінску

27.09.2025 15:00 - 02.11.2025 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, вялікая галерэя) (вул. Леніна, 20)

ŠUMA ў Вільні

06.11.2025 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

ŠUMA ў Рызе

07.11.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ