Дабрачынны анлайн-аўкцыён карцін беларускіх мастакоў

22.04.2022 - 26.04.2022 18:25 - 12:00 анлайн Бясплатнае

З 22 па 26 красавіка праходзіць дабрачынны аўкцыён мастацкіх прац у падтрымку Украіны.



Дата: з 22 па 26 красавіка

Месца: па спасылцы

Стаўкі прымаюцца ў 2 этапы. Лоты, якія збяруць фіксаваную суму і больш, здымаюцца з аўкцыёну і дасылаюцца пераможцам.

Адкрыццё аўкцыёну 22 красавіка з 18:25 да 21:00. Працяг аўкцыёну з 23 красавіка 12:00 да 26 красавіка 12:00. На гэтым этапе не будзе фіксаванай сумы. Пасля закрыцця аўкцыёну лот забірае той, хто зрабіў апошнюю вышэйшую стаўку.

Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку ўкраінскай моладзі, пацярпелай ад вайны і маладых беларускіх творцаў — аўтараў работ. Усе прадстаўленыя лоты аб’ядноўвае рэфлексія на тэму рэвалюцыі, гвалту, рэпрэсій і вайны.

Мэта арганізатараў аўкцыёну — не толькі паказаць моцную сувязь беларусаў і ўкраінцаў, нашую салідарнасць, а дапамагчы фінансамі пацярпелым ад вайны.

Грошы будуць пералічаны на спецыяльны рахунак дапамогі Akademii Sztuk Pięknych we Wrocławiu.

Транспартаванне карцін пакрывае пакупнік. Арганізатары могуць дапамагчы з лагістыкай.


Вам можа быць цікава

Імпрэза «Чалавек з крылатай фантазіяй» у Мінску

15.07.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Капэла «Kotra» ў Вільні

18.07.2026 (20:00 - 22:00) he Woods, Straw Port, Лукішская турма 2.0 (Lukiškių skg. 6)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ