Анлайн-лекцыя «Штодзённасць друкарні Завадзскіх і палітычныя працэсы ХІХ ст.»

24.05.2023 19:00 - 22:00 (zoom) Бясплатнае

SCIENCE AT RISK Emergency Office запрашае на серыю публічных мерапрыемстваў.


Дата: 24 траўня
Час: 19:00 (па Мінску)
Месца: zoom

Рэпрэсіі сучаснай Беларусі, у тым ліку да выдаўцоў і выдавецтваў, ставяць пытанні аб значэнні штодзённага (няяўнага) супраціву і яго наступстваў, вынікаў для будучыні. Разгляд прыкладаў з мінулага дазваляе задаць прастору для ацэнкі актуальных штодзённых практык і патэнцыялу іх эфектыўнасці.

Дзейнасць друкарні Йозафа Завадзкага на працягу ХІХ ст. адбывалася ў варунках рознай ступені русіфікацыі. То бок мэты дзейнасці і ідэнтычнасць уладальнікаў тыпаграфіі не супадала з пазіцыяй, якая навязвалася дзяржавай (Расійскай Імперыяй), у складзе якой знаходзілася Вільня і большая частка абшараў распаўсюду выданняў друкарні Завадзкіх.

Дзейнасць друкарні Йозефа Завадзкага цікавая яшчэ і тым, што ператрывала рэпрэсіі пасля паўстанняў 1830 і 1863 гадоў, якія падштурхнулі пэўныя працэсы канструявання ідэнтычнасці на абшарах былога ВКЛ: зрух адбыўся ад палітычнай рэгіянальнай ідэнтычнасці да нацыянальна-этнічнай. Гэты працэс пэўным чынам адлюстроўваецца ў палітыцы і дзейнасці друкарні Йозефа Завадзкага, якая спрычынілася да нацыянальных рухаў беларусаў, літоўцаў і палякаў.

Лектарка:

Ала Пігальская — PhD у галіне мастацтвазнаўства, даследчыца візуальнай культуры і штодзённасці Беларусі. Стыпэндыятка праграмы NAWA «Solіdarnі z Bіałorusіą» у Інстытуце ставістыкі Польскай Акадэміі Навук. Аўтарка часопіса «SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае».

Спасылка для рэгістрацыі.

SCIENCE AT RISK Emergency Office — гэта праект некамерцыйнай арганізацыі akno e.V., накіраваны на аказанне падтрымкі навукоўцам і студэнтам, якія пацярпелі ад вайны супраць Украіны альбо палітычных рэпрэсій у Беларусі і Расіі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Купалле ў Вільні

24.06.2026 (17:00 - 21:00) (Валакампяй, за другім пляжам)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

24.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Выстава «Кошт нязгоды» ў Вільні

26.06.2026 10:00 - 27.06.2026 18:00 Музей акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ