“Двайной красы аблік ядыны…”

14.10.2014 17:00 - 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Таму менавіта ў гэты дзень у музеі Максіма Багдановіча мы будзем згадваць маці паэта, Марыю Апанасаўну Багдановіч, якая падаравала Беларусі любімага класіка.

“Незвычайная жывасць успрыняцця, і пачуццяў, і руху была асновай, найярчэйшай рысай яе натуры. Рухавая, заўсёды вясёлая, з іскрыстымі вачыма, з касой неверагоднай велічыні, яна ў дадатак валодала грацыяй кацяняці і той неадольна чаруючай прывабнасцю, якую прынята называць жаноцкасцю”. Такой згадваў Марыю Апанасаўну Адам Ягоравіч Багдановіч, калі прайшло не адно дзесяцігоддзе пасля яе смерці. Такой яна з’яўлялася ў самыя шчаслівыя гады свайго жыцця, калі бязмежна кахала і была каханай, калі стала маці і ўсю сябе аддавала дзецям.

У літаратурнай імпрэзе “Двайной красы аблік ядыны…” бяруць удзел паэткі, якія распавядуць пра тое, як на творчае жыццё ўплывае з’яўленне дзяцей.  Сярод выступоўцаў імпрэзы – Людміла Хейдарава, Людміла Рублеўская, Валянціна Аксак, Аксана Спрынчан, Марыя Мартысевіч.

Менавіта да гэтага мерапрыемства падрыхтавана экспрэс-выстаўка, прысвечаная маці Максіма Багдановіча і жанчынам, якія некаторы час яго выхоўвалі.

 

 

Усіх жадаючых запрашаем 14 кастрычніка а 17-й гадзіне

па адрасе: вул. М. Багдановіча, 7а

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(тэл.: 8 017 334 42 69)


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Андрусь Такінданг у Кракаве

30.08.2026 (17:00 - 19:00) NIĆ (Sławkowska 28)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ