Двухдзённы варкшоп «Гісторыі з маёй сям’і» ў Вільні

05.10.2024 - 06.10.2024 13:00 - 16:00 ------------ Бясплатнае
 

Гэтымі выходнымі, 5 і 6 кастрычніка, у межах фэста інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA суполка «Фігуры змоўчвання» ладзіць двухдзённы варкшоп «Гісторыі з маёй сям’і».







 Дата: 5 і 6 кастрычніка

Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Вільня 




Прапануюць напісаць і адрэдагаваць нарыс з сямейнага мінулага.

 Цікавяць арганізатарак гісторыі, якія фіксавалі б час да нараджэння ўдзельні:цы і адначасова былі б упісаныя ў адзін з «вялікіх наратываў». Напрыклад, сталінскія рэпрэсіі, Другая сусветная вайна, Чарнобыльская катастрофа, г.д., — то-бок суадносіліся б па часе/месцы з пэўнай гістарычнай падзеяй. 

Падчас варкшопу распавядуць пра некаторыя прыклады твораў, заснаваных на сямейных гісторыях, разгледзяць паняцці памяці і постпамяці ў тэксце. 



Варкшоп разлічаны на 2 дні. 

Пажадана прысутнічаць абодва дні, але арганізатаркі гатовыя да выключэнняў. 

Пасля варкшопа абраныя тэксты будуць апублікаваныя цалкам ці часткамі на сайце fihury.org.

 З вас — толькі ідэя тэкста і гатоўнасць працаваць у прапанаваным напрамку.


Фасілітатаркі: 

Вікця Удовіна — паэтка, даследчыца сярэднявечнай і найноўшай беларускай літаратуры, перакладчыца.

Вікта Трыфанава — паэтка і культурніцкая актывістка. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ