Дыскусія “Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі. Досвед грамадзянскай супольнасці”

16.06.2017 15:00 - 15:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16, 2 паверх) Уваход вольны

Міжнародная праграма CHOICE цягам двух год працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку. Дзесяць праектаў – дзесяць арганізацый – дзесяць гісторый поспеху. Што менавіта было зроблена, якія выклікі сустрэлі арганізацыі і якім чынам іх пераадолелі? Якія неспадзяваныя дасягненні былі атрыманыя? – запрашаем зацікаўленую прафесіўную супольнасць паразважаць разам на канкрэтных прыкладах: ад аднаўлення гістарычнага цэнтра Магілёва да стварэння унікальных экскурсій і папулярызацыі спеўных традыцый.

У праграме сустрэчы таксама:

  • Прэзентацыя выніковага аналітычнага дакумента з рэкамендацыямі па працы ў сектары спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь i ў рэгiене Усходняга Партнерства;
  • Абмеркаванне новых актуальных магчымасцяў для развіцця культурніцкіх ініцыятываў, прысвечаных спадчыне.

Поўная версія праграмы тут.

Эксперты, якія прымуць удзел:

  • Андрэй Ягораў, дырэктар “Цэнтру Еўрапейскай Трансфармацыі”;
  • Таццяна Пашэвалава, дырэктар МГА “ЕўраБеларусь” (Вільнюс, Літва);
  • Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, мастак, тэарэтык візуальнай ідэнтычнасці
  • Улад Вялічка, каардынатар праграмы арганізацыйнага развіцця праекта CHOICE

Уваход вольны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя , да 15 чэрвеня ўключна.

16 чэрвеня 2017

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, вул. Кастрычніцкая, 16, 2 паверх

Пачатак: 15:00


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Канцэрт «Рамантызм у беларускай вакальнай музыцы» ў Мінску

06.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

12.04.2026 (14:30 - 15:30) Касцёл святых апосталаў Піліпа і Якуба (Vasario 16-osios gatvė 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ