Дыскусія “Беларуская літаратурная крытыка: чаму гэта не працуе?”

30.11.2018 19:00 - 19:00 Кнігарня Логвінаў (пр-т Незалежнасцi 37А) Уваход вольны

Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі Калегіюм запрашаюць:

“Беларуская літаратурная крытыка: чаму гэта не працуе?”

Аналітычны семінар / публічная дыскусія крытыкаў і літаратараў 

Вядоўцы: Ігар Бабкоў і Ціхан Чарнякевіч

Месца: Кнігарня “Логвінаў”

Час: 30 лістапада а 19.00

Крытыка ёсць ці крытыкі няма? Літаратура мае ў ёй патрэбу, ці крытыка мае патрэбу ў літаратуры? На колькі адсоткаў праяўляецца стужка літаратуры, калі срэбра не вымываецца крытычнай кіслатой?

Функцыі крытыкі размытыя паўставаннем літаратурнай сітуацыі 2010-х – з узбуйненнем выдавецтваў, з’яўленнем цэлага шэрагу прэмій і ўзнагарод, развіццём новых медыяў, дзякуючы якім на першы план выходзяць стракатыя рэкламныя агляды, “дзясяткі найлепшых”, рэпублікацыі пастоў у сацсетках. Крытычны тэкст перастае асэнсоўваць сам сябе як значнае выказванне, не знаходзіць сабе месца, дрэйфуе ці то ў літаратуразнаўчы аналіз, ці то ў публіцыстычную нататку. І нават у такім кшталце можа бытаваць далёка не ў кожным медыя. З другога боку, рэкламна-прэміяльны дыскурс не надта прагне дэканструкцыі: ва ўмовах замкнёнай прасторы сучаснай літаратуры на гэта трэба мець немалую адвагу, альбо будаваць кампліментарную літаратурна-крытычную рэпутацыю.

Якім чынам мусіць бытаваць крытыка цяпер і ці патрэбна ствараць пляцоўку для яе/іх гуртавання?


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

«Relikt» у Гданьску

05.04.2026 (20:00 - 22:00) Pub Torpeda (Zofii Nałkowskiej 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ