Дыскусія «Ідэнтычнасць беларусаў Падляшша» ў Беластоку

26.04.2022 18:00 - 20:00 Універсітэцкі цэнтр культуры (ul. Ciołkowskiego 24) Бясплатнае

26 красавіка ў Беластоку адбудзецца дыскусія «Ідэнтычнасць беларусаў Падляшша».



Дата: 26 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Універсітэцкі цэнтр культуры, ul. Ciołkowskiego 24, Беласток

Беларусы заўсёды былі часткай Падляшша, але што насамрэч ведае пра іх сярэднестатыстычны польскі грамадзянін? Што яны ведаюць і думаюць пра сябе? На чым будуюць сваю ідэнтычнасць? Які ўклад уносяць у культуру краю, Польшчы і Беларусі? Якую ролю ў гэтым адыгрываюць мова, гісторыя і рэлігія? Што для іх дзяржава і нацыянальнасць? А дзе іх радзіма?

Удзельнікі дыскусіі:

Лявон Тарасевіч, мастак, арганізатар штогадовага сімпозіума «Беларускія трыялогі» ў Крынках;

Ілона Карпюк, журналістка, папулярызатарка культуры, вакалістка гурта «Ilo & Friends»;

Алег Латышонак, гісторык, прэзідэнт Беларускага гістарычнага таварыства;

Анэта Прымака-Онішк, журналістка, рэпарцёрка, аўтарка кнігі «Bieżeństwo 1915»;

Павел Станкевіч, рэжысёр і арганізатар культурных мерапрыемстваў, прэзідэнт Фонду «Тутака».

Мадэратары дыскусіі:

Катажына Савіцкая-Мяжыньская — літаратуразнаўца, старшыня рэгіянальнай даследчай групы філалагічнага факультэта Беластоцкага ўніверсітэта;

Мікалай Ваўжэнюк — журналіст.

Уваход вольны.

Дыскусія будзе таксама транслявацца на youtube-канале фонду «Тутака».


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ