Дыскусія: “Мадэ ін Беларусь: сучаснае беларускае мастацтва — канец “партызанскага” руху?”

03.11.2012 - 27.11.2012 18:00 - 20:00 Галерэя "Ў" (Незалежнасці 37А) Бясплатнае

3 сьнежня, 18-00

Галерэя “Ў” (пр. Незалежнасьці, 37а)

Сёлета альманах сучаснае беларускае культуры “pARTisan” сьвяткуе свой юбілей. Паўстаўшы 10 гадоў таму як альтэрнатыва афіцыйнаму мастацкаму дыскурсу, “pARTisan” на доўгія гады стаўся фактычна адзінай вольнай пляцоўкай для друкаванага мастацкага выказваньня. Менавіта на старонках альманаху былі зафіксаваныя найважнейшыя падзеі з жыцьця альтэрнатыўнай арт-супольнасьці, дэкляраваліся мастацкія маніфэсты, прэзэнтаваліся мастакі, якія ня мелі шанцаў апынуцца ў абсягу афіцыйнага дыскурсу.

Сёньня сытуацыя ў мастацкім асяродку Беларусі зьмянілася: сучаснае мастацтва перастала быць альтэрнатыўным (яскравы прыклад — сёлетняя Трыенале сучаснага мастацтва, дзе актуальныя мастацкія практыкі натуральна ўпісаліся ў афіцыйны кантэкст). Таму ў “pARTisan’а” ўзьніклі пытаньні, найперш да сябе: ці застаецца сёньня партызанская стратэгія актуальнай? І калі так, — хто ёсьць ворагам сучаснаму “партызану”?

Але “партызанскія” пытаньні — хутчэй, нагода ўвогуле паразважаць пра стан сучаснага беларускага мастацтва й культуры ў цэлым, а таксама паспрабаваць вызначыць тыя брэнды / антыбрэнды, арыентыры й каштоўнасьці, якія сёньня канструююць вобраз сучаснай Беларусі.

У дыскусіі возьмуць удзел:

Валянцін Акудовіч — філёзаф, Волга Гапеева — паэтка, лінгвістка, дырэктарка беларускай філіі “HALMA” – міжнароднай сеткі літаратурных дамоў, Артур Клінаў — мастак, літаратар, галоўны рэдактар “pARTisan”, Андрэй Кудзіненка — кінарэжысэр, Сяргей Шабохін — мастак, куратар, рэдактар інтэрнэт-парталу “АртАктывіст”, Вольга Шпарага — філёзаф, рэдактар інтэрнэт-парталу “Новая Эўропа”

Мадэратар — Тацяна Арцімовіч

Запрашаем усіх жадаючых!

На афішы – праца Аляксея Лунёва з серыі “Зааморфныя аб’екты”


Вам можа быць цікава

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Лекцыя "Прастора ў кадры" ў Мінску

04.01.2026 (16:00 - 18:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Вялікі беларускі канцэрт у Коўне

10.01.2026 (20:00 - 23:00) Lemmy (Girstupio g. 1)

Калядныя вячоркі з Сержуком Доўгушавым у Сіэтле

11.01.2026 (16:00 - 19:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ