Дыскусія «Разабрацца ў беларусах: як не выглядаць дурнем, спрабуючы паўплываць на працэсы ў Беларусі» ў Кіеве і анлайн

12.07.2023 18:00 - 19:30 Украінскі Інстытут Будучыні (пр-т Памвы Бярынды, 6) Бясплатнае

У сераду, 12 ліпеня, Украінскі Інстытут Будучыні у Кіеве ладзіць дыскусію «Розібратися в білорусах: як не виглядати безглуздо, намагаючись впливати на процеси в Білорусі». Будзе і анлайн-трансляцыя.



Дата: 12 ліпеня

Час: 18.00 (час кіеўскі, гэта 18.00 па Мінску і Вільні і 17.00 па Варшаве)

Месца: Украінскі Інстытут Будучыні, пр-т Памвы Бярынды, 6, Кіеў


Ігар Тышкевіч, эксперт праграмы «Міжнародная і ўнутраная палітыка» UIF, прэзентуе аднайменны даклад.

Таксама ўдзел бярэ Арцём Брухан, аналітык Народнага антыкрызіснага кіравання.

 Пасля прэзентацыі адбудзецца адкрытая дыскусія з удзелам гасцей.

Асноўныя пытаннечкі прэзентацыі:

Раскол беларускага грамадства — міф ці рэальнасць;

Крыніца стабільнасці (і нестабільнасці) беларускай улады;

Якая формула поспеху пры змене ўлады?


Каб патрапіць на мерапрыемства афлайн у Кіеве, рэгіструйцеся па спасылцы. А анлайн-трансляцыя будзе на фэйсбук-старонцы Украінскага Інстытута Будучыні.




Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Лісты салідарнасці пішуць ва Уроцлаве

17.04.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Фэст суседзяў у Вільні

19.04.2026 (12:00 - 16:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Спектакль «Un-packing» ва Уроцлаве

24.04.2026 19:15 - 26.04.2026 20:15 Wrocławski Teatr Współczesny (Rzeźnicza 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ