Дыскусія «Розныя досведы ідэнтычнасці – адна нацыя?»

09.12.2015 18:30 - 21:00 EventSpace (Кастрычніцкая 16а) Бясплатнае

7-10 снежня 2015 года ў Мінску пройдуць «Дэбаты аб Еўропе» – серыя дыскусій з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Германіі, Украіны, Расіі, Эстоніі, Босніі ды Герцагавіны, Даніі, Швецыі, Аўстрыі.

Мы абмяркоўваем шэраг важных для Беларусі тэм, разглядаючы іх у агульнаеўрапейскім кантэксце:

– Якім чынам мы сёння гаворым аб нацыі і нацыяналізме?

– Нацыянальная супольнасць і нацыянальнае ўключэнне (досвед людзей ды супольнасцей з рознай ідэнтычнасцю на фоне спробаў стварэння адзінага нацыянальнага праекта).

– Якія сённяшнія каштоўнасці ды практыкі здольны аб’яднаць людзей у сучасных грамадствах на тэрыторыі Еўропы (у тым ліку і па-за яе межамі). Якое значэнне мае сярод гэтых практык і каштоўнасцей ідэя нацыі?

– Якое месца займаюць Расія і Еўропа сярод нашых уяўленняў аб нацыянальных праектах?

Удзельнікі дыскусіі ад Беларусі прадстаўляюць розныя супольнасці ды ініцыятывы (тэатральная і ўрбаністычная супольнасці, фемінісцкі рух, ЛГБТ-інцыятывы, літаратурная і акадэмічная супольнасці) і розныя рэгіёны краіны.

Фінальная публічная дыскусія «Розныя досведы ідэнтычнасці – адна нацыя?» адбудзецца 9 снежня (серада) а 18.30 у прасторы EventSpace (вул. Кастрычніцкая, 16а). Уваход вольны.

Адна з мэтаў дыскусіі – разгляд беларускай сітуацыі на фоне падзей ў іншых краінах Еўропы (раз’яднанне Украіны ці выпрабаванне Германіі бежанцамі), пошук важных для грамадства каштоўнасцяў ды ідэй, здольных пераадолець межы  традыцыйных уяўленняў аб нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыі.

У дыскусіі возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч (Беларусь), Ірына Саламаціна (Беларусь),Інга Петц (Германія) і Барыс Херсонскі (Украіна). Мадэратары – Вольга Шпарага і Аляксей Братачкін (Беларусь).

На пачатку фінальнай дыскусіі будзе прадстаўлены матэрыял трохдзённых абмеркаванняў адзначаных пытанняў.

Мерапрыемства ў Facebook

***

Праграма «Дэбаты аб Еўропе» створана ў 2012 годзе пры падтрымцы фонда S. Fischer Stiftung, Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі і дабрачыннага фонду культуры Allianz Kulturstiftung (Германія). Суарганізатар з беларускага боку – European College of Liberal Arts in Belarus (ECLAB).

«Дэбаты аб Еўропе» падтрымліваюцца Міністэрствам замежных спраў ФРГ.

Інфармацыйная падтрымка – сетка інтэлектуальных часопісаў Eurozine і Альманах сучаснае беларускае культуры pARTisan.

Пры партнёрскай падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.
Як трапіць у EventSpace:

Адрас будынка – корпус завода МЗОР, Кастрычніцкая 16а.
Бліжэйшы будынак (для ТАКСІ) – сталовая БДУ, вул Кастрычніцкая 10б.
Там жа знаходзіцца паркоўка.
Як толькі апынецеся ля сталовай БДУ (Кастрычніцкая 10б) каля ракі – Вы зможаце патрапіць на завадскую тэрыторыю зайшоўшы ў металічную дзвер. Калі яна будзе зачынена, то званіце ў дамафон.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Антона Цыбізава «Prima Manus» у Мінску

05.05.2025 19:00 - 05.06.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Беларускі пікнік у Вашынгтоне

17.05.2025 (13:00 - 18:00) Turner Farm (925 Springvale Rd)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ