Дыскусія «Стэрэатыпы пра беларусаў» ва Уроцлаве

03.06.2023 16:30 - 18:00 CUKR — Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (Ruska 46a) Бясплатнае
У суботу, 3 чэрвеня, ва Уроцлаве адбудзецца дыскусія «Стэрэатыпы пра беларусаў».



Дата: 3 чэрвеня

Час: 16.30 (час мясцовы)

Месца: CUKR — Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju, Ruska 46a, Уроцлаў


З якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы, якія прыязджаюць у Польшчу?

Што адрознівае іх ад іншых меншасцей?

Як іх успрымаюць палякі?

Наталля Хацько і Артур Квяцінскі раскажуць пра штодзённыя выклікі беларусаў і беларушчыны ва Уроцлаве і пра тое, як за гэтыя гады змянілася стаўленне да беларускай меншасці.


Прыходзьце сутыкнуцца з міфамі пра беларусаў і задаць спікерам пытаннечкі.

Размову вядзе Амелія Антановіч.

 Акрамя таго, абяцаюць трошкі беларускай паэзіі.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Мастацтва і музыка ў Мінску (16+)

28.08.2026 (18:00 - 02:00) BW spot (вул. Кульман, 9)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ