«Дыяфільм live» паказваюць «Восеньскія казкі на плёнках» у Варшаве!

27.11.2022 14:00 - 17:30 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11) данат 20 злотых

27 лістапада, у нядзелю, праект «Дыяфільм live» зноў ладзіць у музеі Вольнай Беларусі дужа ўсімі ўпадабаны паказ дыяфільмаў для дзяцей і бацькоў «Восеньскія казкі на плёнках». Два паказы!



Дата: 27 лістапада

Час: 14.00 і 16.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава


Абяцаюць нашыя ўлюбёныя дыяфільмы пад музыку, а пасля — майстар-клас па тэатры ценяў, дзе дзеткі разам з бацькамі створаць уласных персанажаў ды прыдумаюць свае гісторыі ў промні праектара.

Узрост дзяцей — ад трох гадоў. Працягласць імпрэзы — 70 хвілін.

Для камфортнага ўдзелу збіраюць невялічкія групы (не больш за 20 дзяцей + бацькі), таму рэгіструйцеся па спасылцы альбо па спасылцы ў шапцы профіля «Дыяфільм live».

Квіткі — данат 20 злотых.




Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Дэгустацыя купальскага піва ў Вільні

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ