Дзень беларускага пісьменства ў Гарадку

02.09.2023 - 03.09.2023 10:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 2 і 3 верасня, у Гарадку — Дзень беларускага пісьменства.



Дата: 2 і 3 верасня

Час: з 10.00 да 20.00

Месца: Гарадок, Віцебская вобл. 


Вось трошку цікавостак з праграмы.


2 верасня

 11.00-22.00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ (вул.Савецкая).


12.00-18.00 — Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Гарадоцкія чытанні» (УА «Сярэдняя школа № 2 імя А.П.Сабалеўскага г.Гарадка», Невельская шаша, 16).


11.00-20.00 — Фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас» (гарадскі сквер, вул.Савецкая): 

адкрыты конкурс народнай творчасці «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?»; 

уручэнне прэміі «Зямляк года Гарадоччыны»;

 акцыя «Чытаем паэму „Тарас на Парнасе“ разам...»; 

этнафлэшмоб, прэзентацыя гісторыка-культурнай спадчыны Гарадоччыны; 

час паэзіі «Вераніцынская зорка» (выступленне паэтаў і пісьменнікаў — ураджэнцаў Гарадоцкага раёна — з прэзентацыяй кніг); 

пленэр юных мастакоў «Па старонках паэмы «Тарас на Парнасе» інтэрактыўныя пляцоўкі, розыгрышы, латэрэі, тэматычныя фотазоны; выступленні творчых калектываў.


 11.00-22.00 — Творчая пляцоўка «Паэтычны партал» (чытанне вершаў навучэнцамі) (гарадскі сквер, вул.Савецкая).


11.00-22.00 — Пляцоўка полацкага музея беларускага кнігадрукавання (г.Полацк) (вул. Вароўскага, побач з Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеем).


11.00-22.00 — Выстава і інтэрактыўная праграма Музея гісторыі беларускай літаратуры «Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе» (вул. Вароўскага).


11.00-22.00 — Пляцоўка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (вул. Вароўскага): выстава «Творцы з азёрнага краю», прысвечаная знакамітым ураджэнцам Віцебшчыны, дзіцячая гульневая майстэрня па творы «Тарас на Парнасе». 


10.00-12.00 — Таварыская сустрэча па міні-футболу сярод дзяцей (спартыўная пляцоўка школы № 1, вул. Пралетарская, 21).


 11.00-20.00 — «Мой родны кут». Выстава выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава (Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, вул Вароўскага, 3). 


11.00-20.00 — Выстава «Героі беларускай міфалогіі» (мастак В.Слаук, скульптар А.Шпіца) (Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, вул Вароўскага, 3).


12.00 — Майстар-клас па ласкутным шыцці ад народнага клуба ласкутнага шыцця «Рошва» Полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур (Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, вул Вароўскага, 3).


11.00-22.00 — Выстава «Кветкавы карагод» (прэзентацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) (вул. Вароўскага).


16.00 — Круглы стол «Турыстычны патэнцыял Гарадоцкага раёна. Прэзентацыя турыстычнага маршрута «Гарадоцкі Парнас» з удзелам спецыялістаў Нацыянальнага агенцтва па турызме (Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, вул Вароўскага, 3).


19.05 — Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXХ Дню беларускага пісьменства (вул. Вароўскага).


 20.00–22.00 — УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (галоўная сцэна, плошча Леніна).



3 верасня 

11.00-15.00 — Кулінарны фестываль «Мара гурмана» (гарадскі сквер, вул Савецкая):

 парад кухараў і кухцікаў;

 конкурсы тортаў і пірагоў «Квітнеючы край»; 

батлы кухараў-прафесіяналаў і кухараў-аматараў па прыгатаванні страў на адкрытым агні і інш. 

14.00-15.00 — ЗАКРЫЦЦЁ XXХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Перадача вымпела гораду—сталіцы Дня беларускага пісьменства 2024 года (галоўная сцэна, плошча Леніна). 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Героі беларускіх казак, міфаў і легенд» у Віцебску

31.01.2025 16:00 - 20.04.2025 18:00 музей гісторыі прыватнага калекцыянавання (пр-т Фрунзэ, 13)

Архітэктурны майстар-клас «Млын» у Віцебску

21.03.2025 (17:30 - 19:00) арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

Iva Sativa ў Вільні

23.03.2025 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Чытанне п’есы «...І лісце вернецца да каранёў» у Мінску (18+)

03.04.2025 (19:00 - 20:30) Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii (вул. Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ